Мінская гарадская арганізацыя БРСМ ужо заключыла 286 дагавораў на працаўладкаванне за 4 тыс. чалавек у складзе студэнцкіх атрадаў, што прыкладна ў 2 разы больш, чым у мінулым годзе, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме першы сакратар арганізацыі Сяргей Клішэвіч.
Сфармаваныя будаўнічыя, сервісныя, педагагічныя, экалагічныя, вытворчыя атрады. Калі ў папярэднія гады болей было маладзёжных будаўнічых брыгад, то зараз пераважаюць сэрвісныя. Таксама некаторыя маладыя людзі атрымалі працу ў індывідуальным парадку.
Прадстаўнікі студэнцкай моладзі горада ўжо не першы раз адпраўляюцца на працу ў Санкт-Пецярбург. Таксама па традыцыі Мінск прымае студэнтаў з Санкт-Пецярбурга, якія ў складзе зводных беларуска-расійскіх атрадаў працуюць на аб'ектах у Беларусі.
Сяргей Клішэвіч сказаў, што ў гэтым годзе студатрадаўскі рух адзначыць 55-годдзе. З красавіка па чэрвень ва ўсіх навучальных установах горада праходзіла акцыя "Выбіраем студатрад", створана база жадаючых працаўладкавацца з прыкладна 7 тыс. чалавек.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/brsm