У ноч на нядзелю на пульт дзяжурнага Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне ад калег з Міністэрства ўнутраных спраў аб тым, што ў лесе каля вёскі Аляшкоўка засталіся трое дзяцей, якім ад чатырох да васьмі гадоў.
...Напярэдадні вечарам туды прыехаў мужчына з Расіі на адпачынак. Але месца, дзе ён пакінуў аўтамабіль, яму чамусьці не спадабалася. Выцягнуў ровар — і паехаў шукаць больш прыдатную мясціну для прывалу, але заблукаў. Прабадзяўшыся некалькі гадзін па лесе, ён усё ж такі выехаў з яго каля вёскі Дзімамеркі і адразу ж паведаміў аб тым, што дзеці засталіся адны, у міліцыю. Праз тры гадзіны ратавальнік знайшоў аўтамабіль і дзяцей, якія спалі ў ім. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni