14 ліпеня на ўзбочыне трасы Адэса—Кіеў стаяў мінівэн з беларускімі нумарамі. У яго ўрэзаўся грузавік.
Ад удару легкавік вылецеў у кювет і аказаўся настолькі пашкоджаны, што адрамантаваць яго ўжо нельга. І самае прыкрае, што ў гэтым ДТЗ загінула дзіця.
Па паведамленні патрульнай паліцыі Адэсы, дзяўчынцы было ўсяго чатыры гады. Тры чалавекі, сярод якіх кіроўца грузавіка, дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.
Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль высвятляюцца.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni