Беларускі форвард Ягор Шаранговіч падпісаў кантракт навічка з клубам НХЛ "Нью-Джэрсі". Такую інфармацыю ў сацыяльных сетках размясціў агент гульца Дэн Мільштэйн.
Пагадненне разлічана на тры гады. Хакейны сезон беларус плануе пачаць у фарм-клубе прадстаўніка НХЛ "Бінгхэмптане", які выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе.
На драфце НХЛ 2018 года "Нью-Джэрсі" выбраў [1] Ягора Шаранговіча ў пятым раўндзе пад агульным 141-м нумарам.
У мінулым сезоне нападаючы адыграў 47 матчаў у Кантынентальнай хакейнай лізе за мінскае "Дынама" і набраў 12 (4+8) ачкоў.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180624/1529836867-dva-maladyya-belaruskiya-hakeisty-vybrany-na-drafce-nhl
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/yagor-sharangovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/nhl