Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» віктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by [4] або 3belarus.by [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
по́куць — кут у хаце, дзе вісяць абразы;
ка́ня — драпежная птушка;
укле́нчыць — стаць на калена;
зале́ць — мерзнуць, стыць;
курко́ўка — паляўнічая стрэльба;
капы́л — калодка для вырабу абутку.
На ўсю іванаўскую — вельмі моцна, гучна крычаць, плакаць. Беларусы яшчэ скажуць: на ўсе застаўкі, не сваім голасам. Рускія: благим матом, во всю глотку.
Танцаваць пад нечыю дудку — ва ўсім падпарадкоўвацца каму-небудзь, выконваць чыю-небудзь волю. Беларускія адпаведнікі: скакаць пад дудку, хадзіць па нітачцы. Рускія: ходить на пальчиках, ходить по струнке.
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://tvrgomel.by/
[5] http://3belarus.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0