Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка прадоўжыў кантракт з маскоўскім ЦСКА на два гады. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце клуба.
Новае пагадненне разлічана да канца сезона-2019/2020. Віктар Ганчарэнка ўзначаліў ЦСКА ў снежні 2016 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда два разы запар заняла другое месца ў чэмпіянаце Расіі і дайшла да 1/4 фіналу Лігі Еўропы.
У 56 матчах армейцы атрымалі 32 перамогі, яшчэ 11 сустрэч завяршыліся ўнічыю. Як сцвярджае маскоўскі клуб, беларускі спецыяліст з'яўляецца адным з лепшых трэнераў у гісторыі ЦСКА па працэнту перамог - 57,14 працэнта.
Трэнерскую кар'еру Віктар Ганчарэнка пачынаў у барысаўскім БАТЭ ў 2004 годзе.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-gancharenka