Кантрабандныя яблыкі трапляюць пад арышт на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не першы раз. Здзіўляе, што гэтыя выпадкі паўтараюцца на зайздрасць рэгулярна.
На гэты раз дзве фуры з 40 тонамі польскіх яблыкаў на «борце» былі затрыманы мытнікамі і супрацоўнікамі міліцыі ў Краснапольскім раёне. Таварасуправаджальныя дакументы, якія прад'явілі кіроўцы, аказаліся несапраўднымі, удакладнілі ў Магілёўскай мытні. Нечаканым стала тое, што тавар суправаджаў грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які... знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Ён дастаўлены ў Ленінскі райаддзел унутраных спраў Магілёва для далейшага разбору. Што датычыцца яблыкаў, агульны кошт якіх склаў больш за 60 тысяч рублёў, то цяпер іх уладальніку прыйдзецца заплаціць штраф у памеры 50 % ад іх кошту. Па фактах парушэння заканадаўства Магілёўская мытня распачала адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з часткай 4 артыкула 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyshuk
[4] https://zviazda.by/be/tags/zatrymanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/kantrabandyst