Валянціна Гіруць-Русакевіч (нар. у 1953 годзе) — выдатная беларуская паэтэса. Друкавацца пачала яшчэ васьмікласніцай у ашмянскай раённай газеце. У розныя гады працавала карэспандэнтам, карэктарам, загадчыкам аддзела інфармацыі Валожынскага райвыканкама. Многа гадоў прысвяціла рабоце з маладымі літаратарамі ў народным літаратурна-мастацкім аб'яднанні «Рунь» Валожынскага РЦК. Член СП Беларусі. Аўтар зборнікаў «Я адкрываю вам душу», «Пад зоркаю лёсу», «Мовай сэрца».
Вершы — Валянціна Гіруць-Русакевіч, музыка — Яўген Ксяневіч.
Куплет 1:
Я табе нічым не абавязана,
Апрача кахання
Юнага, што не заўсёды звязвае,
А бывае найчасцей растайным...
Я табе нічым не абавязана,
Акрамя любові,
Акрамя таго, што ўсё-ткі сказаны
Першаму табе тры тыя словы...
Прыпеў:
Я кахаю цябе. Кольці часу, здаецца,
Адляцела, сплыло хуткаплыннай ракой,
А у шчасці й журбе юнай ласкаю сэрца
Цеплыня ахіне — я кахаю цябе...
Куплет 2:
Я табе нічым не абавязана,
Акрамя ўспамінаў,
І яны прыходзяць, незаўважныя
Для старонніх, як і быць павінна.
Я табе нічым не абавязана,
Акрамя любові,
Акрамя таго, што ўсё-ткі сказаны
Першаму табе тры тыя словы...
Прыпеў.
Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu