Пры выбуху каля аэрапорта Кабула (Афганістан) загінулі 23 чалавекі, пацярпелі 107. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на МУС Афганістана.
Выбух ажыццявіў 22 ліпеня тэрарыст-смяротнік. Бомба спрацавала, калі аэрапорт на браняваным аўтамабілі пакідаў першы віцэ-прэзідэнт Афганістана Абдул Рашыд Дустум. Адзначаецца, што палітык не пацярпеў.
Адказнасць за тое, што адбылося, узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/afganistan
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni