Мітынг-рэквіем, малебен і сімвалічны сноп да манумента «Маці, якая смуткуе»: у Княжаводцах ўспомнілі людзей, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым піша [2] газета "Зара над Нёманам".
23 ліпеня 1943 года адбылася трагедыя, якая звязала вёску Княжаводцы Мастоўскага раёна з Хатынню і яшчэ 628 населенымі пунктамі Беларусі, разрабаваных і знішчанымі разам з насельніцтвам, з якіх 186 не змаглі адрадзіцца.
Члены валанцёрскага атрада "Альтруіст" 22 ліпеня 2018 года прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме «І памятаць страшна, і забыцца нельга» каля помніка «Маці, якая смуткуе» ў в. Княжаводцы.
«Ёсць даты і падзеі, у дачыненні да якіх час проста непадуладны. Яны заўсёды застаюцца ў памяці нашых людзей. Сёння мы сабраліся ў вёсцы Княжаводцы, зямля якой памятае падзеі, якія халодзяць душу. Прайшло 75 гадоў з даты трагедыі. Падчас карнай аперацыі ў вогненным пекле загінула каля 1000 чалавек, у асноўным старыя, жанчыны, дзеці, - адзначыў на мітынгу старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты. Паводле яго слоў, памяць пра гэтыя падзеі будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне. «Доля Княжаводцаў спасцігла яшчэ пяць вёсак нашага раёна. Чалавецтва павінна памятаць аб злачынствах, якім няма апраўдання, памятаць пра мінулае і клапаціцца пра будучыню. Стоячы на гэтай, прасякнутай крывёю зямлі, разумееш, якое гэта вялікае шчасце жыць і працаваць у мірнай, спакойнай і незалежнай Рэспубліцы Беларусь», - дадаў кіраўнік раёна.
Малебен аб загінулых адслужыў настаяцель храма Мікалая Цудатворца ў аг. Дубна Мікалай Гляд, які назваў кожнага пайменна. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб нявінна забітых усіх прысутных. У знак ураджаю, якога не дачакаліся хлебаробы, кожнага прысутнага пачаставалі хлебам, а да падножжа помніка «Маці, якая смуткуе» лёг сноп новага ўраджаю 2018 года. А затым прагучаў трохразовы залп аўтаматаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.mosty-zara.by/ru/news/mostovskaya-zemlya-propitannaya-krovyu-obnovlyaetsya.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastouski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna