Тры гады для яе шукалі годнае месца, і вось цяпер прынята рашэнне, што яна будзе знаходзіцца насупраць маторарамонтнага завода на праспекце Кастрычніка.
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан асвяціў камень у падмурку будучай капліцы. Пабудову з адмысловым гадзіннікам плануюць узвесці за тры месяцы. Капліца, згодна з праектам, будзе 13 метраў у вышыню. Сцены з цэглы абліцуюць дэкаратыўным матэрыялам, першыя два ярусы ўпрыгожаць пано з выявамі святых Манефы Гомельскай, Іаана Кармянскага і іншых святых, якія асабліва шануюцца ў рэгіёне. На верхнім ярусе ўсталююць чатыры цыферблаты і электронна-механічны званар, які дазваляе званам гучаць без удзелу чалавека. Для абслугоўвання механізма ўсярэдзіне будынка змантуюць лесвіцу. Заказчыкам выступае маторарамонтны завод. Заканчэнне будаўніцтва прызначана на верасень гэтага года.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kaplica
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/zvanar