Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 287 «Аб продажы жылых дамоў (кватэр) у сельскай мясцовасці», які стварае дадатковыя ўмовы для замацавання кадраў у вёсцы. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале кіраўніка дзяржавы.
Дакумент устанаўлівае права мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або ўпаўнаважаных імі арганізацый прадаваць заселеныя жылыя дамы або кватэры грамадзянам, якія там пражываюць. Норма датычыцца жылых памяшканняў, якія былі перададзены арганізацыям жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры рэалізацыі ўказаў па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Указ таксама вызваляе сельгасарганізацыі ад падаткаабкладання па аперацыях, звязаных з пераводам на адпаведныя райвыканкамы доўгу па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылых дамоў ці кватэр. Указ уступае ў дзеянне праз тры месяцы пасля яго апублікавання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-myascovasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/kvatera