Зрабіць сумесны вячэрні праменад і прайсці па ўсіх кутках роднай краіны за некалькі гадзін прапануюць ахвотным канал «Культура» Беларускага радыё і Беларускае грамадскае аб'яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. 26 ліпеня адбудзецца незвычайная прагулка па сталічным музеі валуноў, межы якога, калі зірнуць на парк плошчай сем гектараў з вышыні, утвараюць контуры Беларусі.
Экскурсію, што пачнецца а 19-й гадзіне, будзе весці майстар экскурсійнай справы Мікалай Чырскі, які раскажа мноства цікавых фактаў і захапляльных легендаў не толькі пра рэшткі ледавіковага перыяду, звезеныя ў музей з розных куткоў Беларусі, але і пра іншыя этапы нашай агульнай гісторыі.
Таксама ў сустрэчы возьмуць удзел творчыя супрацоўнікі радыё «Культура», гатовыя да нефармальных стасункаў са слухачамі.
Папярэдне запісацца на экскурсію можна на афіцыйным сайце канала [3] альбо па рэдакцыйным нумары +375 (17) 284-84-11.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://radiokultura.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzey-valunou
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekskursiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/kanal-kultura
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-gramadskae-abyadnanne-ekskursavodau-i-gidau-perakladchykau