Згодна з апошняй інфармацыяй аддзела аграметэаралогіі Белгідрамета, на асноўных масівах збожжавых культур завяршаецца наліў коласа, ідзе яго паспяванне.
У яравога ячменю ў Брэсцкай вобласці, на захадзе Мінскай і ў паўночных раёнах Гродзенскай вобласці наступіла поўная спеласць збожжа, у паўднёвых раёнах краіны пачалася яго ўборка. Яравая пшаніца саспела да васковай спеласці на захадзе Гродзенскай вобласці, месцамі на поўдні Брэсцкай, у асобных раёнах на ўсходзе Мінскай вобласці.
На астатніх масівах у яравой пшаніцы адзначаецца малочная спеласць збожжа. У аўса на большай тэрыторыі адзначана васковая спеласць. Вільготнасць збожжа павышаная, толькі на асобных палях яна паменшылася, у Мінскай і на поўдні Брэсцкай вобласці вільготнасць збожжа блізкая да кандыцыйных паказчыкаў.
Моцныя ліўневыя дажджы з ветрам выклікалі паляганне збожжавых культур, асабліва ў паўночна-ўсходняй палове краіны. Шэраг метэастанцый Віцебскай і Магілёўскай абласцей на 10—20 % плошчы адзначаюць сярэдняе паляганне збожжавых каласавых культур, а па звестках метэастанцый Полацк і Касцюковічы, на 50 % плошчы поля паляганне моцнае. У найбліжэйшыя дні дажджы па-ранейшаму будуць стрымліваць прасыханне збожжа і тэмпы ўборачных работ, адзначаюць спецыялісты аграрнага аддзела Белгідрамета.
Сяргей ПОЛІНІН
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/ekanomika
[2] http://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[3] http://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2018
[4] http://twitter.com/share?url=http://zviazda.by/be/news/20180726/1532621221-dazhdzhy-pa-raneyshamu-strymlivayuc-prasyhanne-zbozhzha&text=Дажджы па-ранейшаму стрымліваюць прасыханне збожжа
[5] http://vkontakte.ru/share.php?url=http://zviazda.by/be/news/20180726/1532621221-dazhdzhy-pa-raneyshamu-strymlivayuc-prasyhanne-zbozhzha
[6] http://www.facebook.com/sharer.php?u=http://zviazda.by/be/news/20180726/1532621221-dazhdzhy-pa-raneyshamu-strymlivayuc-prasyhanne-zbozhzha&t=Дажджы па-ранейшаму стрымліваюць прасыханне збожжа&src=sp
[7] https://plusone.google.com/_/+1/confirm?hl=ru&url=http://zviazda.by/be/news/20180726/1532621221-dazhdzhy-pa-raneyshamu-strymlivayuc-prasyhanne-zbozhzha