8 жніўня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі аадкрыецца персанальная выстава мастака Эдуарда Мацюшонка “Радзіма. Рэканструкцыя”, прымеркаванай да Года малой радзімы.
На выставе будуць прадстаўлены работы-рэканструкцыі з партрэтамі, гербамі, будынкамі.
- У іх мастак глыбока раскрывае сутнасць паняцця Радзімы: ад свайго роднага дома, дзе нарадзіўся і вырас, да спадчыны краіны. У прыватнасці, у экспазіцыі мастак пакажа свой род, а таксама дынастыі выбітных асоб Беларусі, якія стварылі для нас багатую гісторыю: Храптовічаў, Плятэраў, Багдановічаў, Козел-Паклеўскіх, Любанскіх і іншых. І кожны з іх – у кантэксце іх вялікай спадчыны. Асобна будуць прадстаўлены працы, прысвечаныя гісторыі Вілейшчыны, - расказваюць арганізатары.
Эдуард Мацюшонак нарадзіўся ў вёсцы Мнюта Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Для майстра былі і застаюцца блізкімі любоў і павага да роднай зямлі, яе жыхароў, бацькоўскага дому, таямніц прыроды, глыбінь гісторыі. З 1986 года распачаў актыўную творчую дзейнасць. Бярэ ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных выставах. На дадзены момант адбылося больш за 15 персанальных выстаў як у Беларусі, так і за мяжой.
Дар'я СПЕВАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-gistarychny-muzey
[2] https://zviazda.by/be/tags/god-maloy-radzimy-u-belarusi