107 гадоў таму ў фальварак Ракуцёўшчына на летні адпачынак завітаў малады паэт Максім Багдановіч. Два незабыўныя месяцы ў гэтых маляўнічых мясцінах (як і ўсё падарожжа па Беларусі) з'явіліся вызначальнымі для творчага шляху будучага класіка. У Ракуцёўшчыне ён напоўніцу адчуў сябе беларускім паэтам, тут нарадзіліся бессмяротныя радкі для яго будучага зборніка «Вянок».
Кожны год Міністэрства культуры, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі райвыканкам праводзяць свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета». Запамінальна прайшло яно і сёлета — аматары творчасці геніяльнага беларускага паэта ўсклалі кветкі ў памятных мясцінах, пабывалі ў музеі, паслухалі выступленні паэтаў і пісьменнікаў, спевакоў, музыкантаў, паўдзельнічалі ў пазнавальных інтэрактыўных забавах.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-na-trynaccatuyu-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/maksim-bagdanovich