У мэтах лібералізацыі валютных адносін і стымулявання дзелавой актыўнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэты інструмент ўжываўся ў перыяд станаўлення беларускага рынку і спрыяў фармаванню прапановы замежнай валюты на валютнай біржы, разам з тым ён з'яўляўся стрымліваючым фактарам, паколькі успрымаўся інвестарамі як прыкмета адміністрацыйнага рэгулявання і абмежаванняў.
Адмена абавязковага продажу часткі валютнай выручкі суб'ектамі гаспадарання будзе спрыяць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх экспарцёраў, стане істотным фактарам паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/finansy