Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі спецыяльнай групы рэзерву кіруючых кадраў ад Брэсцкай вобласці. Падчас размовы бакі абмеркавалі, якімі павінны быць дзяржслужачыя.
Прапановы па павышэнні прэстыжу дзяржслужбы былі агучаны [3] Прэзідэнту на нарадзе 26 ліпеня. Зараз яны адпрацаваны. «Гаворка перш за ўсё ідзе пра чалавечыя якасці, маральнае аблічча. Гэта асноватворнае. Калі чалавек па сваёй натуры ўмее працаваць з людзьмі, па-добраму да іх ставіцца, то такі дзяржслужачы, несумненна, адбудзецца», — адзначыла Наталля Качанава.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнула ўвагу, што ў нашай краіне аналізуюць работу дзяржслужачых, у тым ліку з улікам замежнага вопыту. Наталля Качанава запрасіла ўдзельнікаў сустрэчы да адкрытай размовы, каб у далейшым прымаць эфектыўныя рашэнні па павышэнні прэстыжу дзяржслужбы.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] http://zviazda.by/be/news/20180726/1532621149-patrabavanni-da-dzyarzhaunyh-sluzhachyh-pavinny-byc-nayvysheyshyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava