Якія магчымасці адкрыюцца перад жыхарамі Беларусі і Кітая пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму і якія перспектывы супрацоўніцтва абедзвюх краін у гістарычнай і культурнай, турыстычнай, спартыўнай, прамысловай сферах? Адказы на гэтыя пытанні паспрабуюць знайсці стваральнікі новага праекта Агенцтва тэленавін — цыкла з 8 хранікальна-дакументальных фільмаў «Усё як мае быць!», прэм'ера якога адбудзецца на «Беларусь 1» 12 жніўня.
Кожны выпуск будзе дэталёва аналізаваць асобныя сферы і кірункі жыцця дзяржаў. «Падзеі ў нашым праекце разгортваюцца паралельна ў Беларусі і Кітаі», — адзначае адзін з аўтараў цыкла Ян Пашкевіч. Напрыклад, серыя пра спорт высокіх дасягненняў раскажа, як Мінск рыхтуецца прыняць налета ІІ Еўрапейскія гульні, Пекін — XXІV зімовыя Алімпійскія гульні, а гісторыка-культурная старонка цыкла прадставіць кітайскі факультэт па вывучэнні беларускай мовы.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/agenctva-telenavin-belteleradyyokampanii
[5] https://zviazda.by/be/tags/usyo-yak-mae-byc
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-1-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/kitay