Самыя лепшыя зборшчыкі чарніц атрымалі падарункі, а ўсе прысутныя — па кавалку духмянага пірага.
У Воранаўскім раёне ўжо нарыхтавалі чатыры тоны лясных ягад. Летась атрымалася закупіць у насельніцтва толькі 700 кілаграмаў. І нарыхтоўка працягваецца. Самай «ягаднай» лічыцца тэрыторыя каля вескі Больцішкі. Тут жывуць і самыя лепшыя зборшыкі ягад — Алена Цевель, Ганна Юрэвіч, Ірына Бароўская. У «ягаднай» вёсцы летась вырашылі распачаць чарнічны фэст. Сёлета свята прайшло другі раз.
Арганізатары падрыхтавалі для мясцовых жыхароў і турыстаў цікавую праграму. Нямала знайшлося ахвотных з'есці шклянку чарніц на хуткасць, весела прайшоў конкурс-дэфіле з чарніцамі. Была абрана і свая каралева «Чарнічнага фэсту» Ягадная пані — вясёлая і каларытная Людміла Лебядзевіч з Нацкага культурна-краязнаўчага цэнтра. Галоўным сюрпрызам свята стаў чарнічны дэсерт — вялізны пірог, якога хапіла ўсім прысутным.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота Вольгі ВАРАБ'ЁВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/voranauski-rayon