Як паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў, праект новага Падатковага кодэкса размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў. Ён накіраваны на ўзгадненне ва ўсе дзяржорганы, бізнес-саюзы, Савет па развіцці прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БелТА.
«Мы ўжо атрымліваем вынікі ўзгаднення і разам з Міністэрствам па падатках і зборах дзейнічаем у рэжыме аператыўнай дапрацоўкі Падатковага кодэкса. Работа досыць аб'ёмная, а ў нас тэрміны вельмі сціслыя, бо 1 верасня трэба ўносіць дакумент кіраўніку дзяржавы. Унясенне праекта кіраўніку дзяржавы мае на ўвазе, што ён будзе ўзгоднены з Камітэтам дзяржкантролю і Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў», — адзначыў Дзмітрый Кійко.
З улікам гэтага намеснік міністра заклікаў бізнес-саюзы як мага хутчэй прадставіць свае прапановы па абноўленым Падатковым кодэксе.
Асноўныя змены ў праекце ПК датычацца спрашчэння падатковага адміністравання, прадугледжаны некаторыя механізмы зніжэння падатковай нагрузкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/padatki