Студэнтка на матацыкле збіла пяцігадовага хлопчыка ў Стаўбцоўскім раёне, паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Аварыя здарылася прыблізна ў 17.00 у вёсцы Налібакі. 19-гадовая жыхарка Дзяржынска на матацыкле «Мінск» збіла дзіця, якое раптоўна выбегла з дваровай тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці ад транспартнага сродку. Хлопчык з пераломамі быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Матацыклістка была цвярозая. Тэхагляд
у яе быў пройдзены.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni