Самым дасведчаным у складзе беларускай каманды будзе кідальнік молата — двухразовы чэмпіён свету, прызёр дзвюх алімпіяд Іван Ціхан, якому нядаўна споўнілася 42 гады. На мінулым чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме ён стаў уладальнікам сярэбранага медаля. Балельшчыкі таксама разлічваюць на паспяховыя выступленні Аліны Талай, Эльвіры Герман (100 м з бар'ерамі), Хрысціны Ціманоўскай (100 м, 200 м), Вольгі Мазуронак (марафон), Карыны Таранды, Максіма Недасекава (скачкі ў вышыню), Таццяны Халадовіч (кіданне дзіды) і іншых беларускіх атлетаў.
Кантынентальнае першынство ў нямецкай сталіцы стане 24-м па ліку. Спаборніцтвы пройдуць на Алімпійскім стадыёне з 6 па 12 жніўня, спартсмены разыграюць 48 камплектаў узнагарод. Чакаецца, што за медалі паспрачаюцца больш за 1600 атлетаў з 50 краін Старога Свету.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivan-cihan
[4] https://zviazda.by/be/tags/alina-talay
[5] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-haladovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/elvira-german
[7] https://zviazda.by/be/tags/hryscina-cimanouskaya
[8] https://zviazda.by/be/tags/volga-mazuronak
[9] https://zviazda.by/be/tags/maksim-nedasekau