На міжнародны дзіцячы песенны конкурс, які адбудзецца ўжо ў лістападзе ў Мінску, заявілася рэкордная колькасць краін-удзельніц — 20! Падобнага не было за ўсю шаснаццацігадовую гісторыю творчага форуму. Прычым Украіна, якая была адмовілася ад удзелу з фінансавых прычын, усё ж вярнулася на конкурс пасля афіцыйнага дэдлайну. Заяўку нашых суседзяў Еўрапейскі вяшчальны саюз і Назіральная рада дзіцячага «Еўрабачання» адобрылі на днях.
Як адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, які курыруе падрыхтоўку да дзіцячага конкурсу ў якасці генеральнага прадзюсара, гэта «ўдвая прыемная навіна»: «Па-першае, мы рады, што наша паўднёвая суседка возьме ўдзел у конкурсе — там вельмі падрыхтаваныя дзеці, і гэта вялізная глядацкая аўдыторыя, па-другое, мы сталі ўладальнікамі рэкорду дзіцячага «Еўрабачання», сабраўшы заяўкі ад 20 краін».
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2018