Паднябесная на 17-й пазіцыі.
Сусветная Арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці і Карнелскага ўніверсітэта ЗША апублікавалі даклад “Глабальны інавацыйны індэкс 2018 года”. Кітай упершыню ўвайшоў у першую дваццатку самых інавацыйных эканомік свету, заняўшы 17-е месца, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
Згодна з дакладам, у параўнанні з 2017 годам, Кітай падняўся на пяць пазіцый з 22-га месца, захоўвае тэндэнцыю ўстойлівага росту. Швейцарыя, Галандыя і Швецыя працягваюць займаць першыя тры радкі, Вялікабрытанія зацвердзілася на чацвёртым месцы, а ЗША з чацвёртай пазіцыі апусціліся на шостую. Што тычыцца інвестыцый і вытворчасці ў вобласці ключавых інавацый, хоць ЗША па-ранейшаму займаюць першае месца, па колькасці навуковых работнікаў, патэнтаў і навукова-тэхнічных выданняў яны размясціліся на другой пазіцыі пасля Кітая.
У дакладзе таксама ацэньваюцца здольнасці эканомік ператвараць адукацыйныя інвестыцыі і выдаткі на даследаванні і распрацоўкі ў высакаякасныя інавацыйныя вынікі. Швейцарыя, Люксембург і Кітай займаюць першыя тры радкі. У абноўленым спісе “Найлепшых навукова-тэхнічных кластараў”, раён Токіа-Ёкагаме ў Японіі і раён Шэньчжэнь-Ганконг у Кітаі узначалілі спіс, размясціўшыся на першым і другім месцах адпаведна. У ЗША больш за ўсё інавацыйных раёнаў - у агульнай складанасці налічваецца 26.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya