Кітайскія навукоўцы вылучылі новую версію распаўсюджвання гэтых жывёл.
Па выніках даследавання знойдзеных у кітайскім горадзе Лін'у закамянеласцяў дыназаўраў навукоўцы вылучылі новую гіпотэзу распаўсюджвання гэтых жывёл ва Усходняй Азіі да таго, як яна аддзялілася ад мацерыкоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Артыкул аб гэтым даследаванні была апублікавана ў навуковым часопісе «Nature Communications». Згодна з гэтай гіпотэзай, ізаляцыя ад мацерыкоў прывяла да ўтварэння ўнікальнай фауны дыназаўраў у рэгіёне Усходняй Азіі ў сярэднім і познім Юрскім перыядах. Правёўшы эвалюцыйны і біягеалагічны аналізы над дыназаўрамі Lingwulong shenqi, навукоўцы Інстытута палеапазванковых і палеаантрапалогіі пры Кітайскай акадэміі навук прыйшлі да высновы, што ў сярэднім Юрскім перыядзе (каля 174 млн - 164 млн гадоў таму) новыя дыназаўры заўраподы былі розных відаў і шырока распаўсюджаныя.
Новыя дадзеныя сведчаць аб тым, што асноўны падвід існавання заўраподаў, магчыма, узнік у раннім Юрскім перыядзе і меў доўгую гісторыю эвалюцыі, перш чым стаў дамінуючай групай наземных экасістэм. Гэта меркаванне супярэчыць думцы аб тым, што новыя віды дыназаўраў заўраподаў з'явіліся і хутка дыферэнцыравалі ад позняй сярэдняй Юры да ранняй Юры і ў канчатковым выніку занялі дамінуючае становішча экасістэмы Зямлі.
Закамянеласці дыназаўра Lingwulong shenqi першы раз былі знойдзены ў горадзе Лін'у правінцыі Нінся ў 2004 годзе. Затым было выяўлена, па меншай меры, 8-10 асобін розных памераў і розных узроставых стадый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya