Фільм “Хрусталь” рэжысёркі Дар’і Жук, якая закончыла Гарвардскі ды Калумбійскі ўніверсітэты, атрымаў Гран-пры Адэскага кінафестывалю.
“Цяпер дзяўчына жыве ў Нью-Ёрку і здымае аўтарскае кіно,” — пісалі пра яе два гады таму мае калегі. Але тады ў Дар’і не было яшчэ Гран-пры… Тым не менш журналіст Віктар Жук (ён, у прыватнасці, быў галоўным рэдактарам часопіса “Дело”), лепшым сваім творам яшчэ гадоў 15 таму называў дачку Дар’ю. Некаторыя, праўда, лічылі тое адно што прыгожымі словамі. Маці, журналістка Алена Малочка, таксама верыла ў дачку, хоць і тужыць па гэты час — бо тая жыве далёка.
Дар’я расказвала ў інтэрв’ю, як яна, вучаніца спецыялізаванай школы з Мінска, у 90-я гады паехала на год па абмене ў ЗША. Там ёй параілі прадоўжыць навучанне за акіянам, і беларуска трапіла вучыцца ў жаночы каледж: на поўную стыпендыю. Праў да, было Дар’і толькі 16, і яна яшчэ “кепска разумела, што такое жано чы ка ледж у ЗША”. Уда кладнім: установа на 300 дзяўчат была “ў глушы”, у маленькім га рад ку на Сярэднім Захадзе, адкуль да бліжэйшага горада — тры гадзіны на машыне. Але, як бачым, з часам яна “выбралася з вёскі, у якую трапіла”. Дапамаглі, казала, вялікія амбіцыі, дапытлівы розум, якія ў яе — ад бацькоў.
Фільм “Хрусталь” Дар’я Жук зняла ў Беларусі, ён — пра жыццё ў нашай краіне ў 90-я гады.
Іван Іванаў