У дзіцячай бібліятэкі № 12, што ў Тальяці, сталі ўжо традыцыйнымі сустрэчы юных чытачоў з таленавітай беларускай бабуляй Людмілай Дзёмінай
Дзверы бібліятэкі, вядома ж, круглы год расчынены для юных чытачоў. Але ёсць асаблівы дзень, калі там ладзяцца душэўныя сустрэча з вясёлай, дасціпнай, таленавітай беларускай бабуляй: Людмілай Іванаўнай Дзёмінай. І кожная такая сустрэча пакідае, пэўна, у юных сэрцах нейкую новую цікавую згадку пра Беларусь. Гэта можа быць знаёмства з паэтамі ці кампазітарамі, з апавяданнямі беларускіх пісьменнікаў, відэафільмы паводле беларускіх казак. Праходзілі таксама й майстар-класы па вырабе кветкі-васілька, былі знаёмствы з беларускімі словамі, з іх вымаўленнем і значэннем.
А нядаўна, гэтым летам, у бібліятэку завіталі выхаванцы з летняга лагера. Там іх чакала не толькі чытанне апавядання Канстанціна Паўстоўскага “Прыгоды жука-насарога”, але й песні ў выкананні ўдзельнікаў народнага ансамбля “Купалiнка”. Так супала, што сустрэча праходзіла 22 чэрвеня – у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, дзень памяці й смутку. Людміла Іванаўна расказала дзецям, як Беларусь першаю прыняла ўдар ворага, яны даведаліся пра абаронцаў-герояў Брэсцкай крэпасці, паглядзелі відэафільм. Потым яшчэ паслухалі песні “Вечар на рэйдзе”, “Плача белая бяроза”, “Крынiца”, “Да цябе, Беларусь!”. Усе былі пад уражаннем, нават не варушыліся. А потым – апладысменты. Такія простыя, даступныя ўрокі па гісторыі, мяркую, вельмі патрэбны дзецям.
Праца нашай Мясцовай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальнакультурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці” скіраваная не толькі на зберажэнне й пашырэнне на Волзе беларускіх традыцый — мы абуджаем у дзяцей, моладзі цікаўнасць да цудоўнай краіны пад назвай Беларусь.
Сяргей Шылкін, намеснік старшыні праўлення суполкі “Нёман” па працы з моладдзю