zviazda.by
Published on zviazda.by (http://zviazda.by)

Хатняя старонка > Аднаму з самых вядомых беларускіх акцёраў Віктару Манаеву — 60

  • 07.08.2018 00:56
  • Аўтар: Вікторыя Целяшук [1]
  • Культура [2], Тэатр [3]

На ягоным рахунку — вялікія і малыя, але аднолькава цікавыя, глыбокія ролі амаль у некалькіх дзясятках фільмаў і тэатральных пастановак, прэмія Ленінскага камсамола, Дзяржаўная прэмія СССР, званне народнага і заслужанага артыста і дзве Дзяржаўныя прэміі Беларусі.


Сцэна са спектакля «Вячэра з прыдуркам». Фота: kupalauskі.by

Гледачы помняць і любяць акцёра ў самых розных амплуа: адным бліжэйшы трагічны і гераічны персанаж Лёнька Адуванчык з «Радавых» у пастаноўцы Валерыя Раеўскага, другім — прыгажун Мікіта Зносак з культавага спектакля «Тутэйшыя», які рэжысёр Мікалай Пінігін рабіў спецыяльна «пад Манаева», іншым тэатралам больш даспадобы ягоны Франсуа Піньён у «Вячэры з прыдуркам», каларытны Гольдберг у «Местачковым кабарэ» або станавы прыстаў Кручкоў у «Пінскай шляхце». Асабіста я пяшчотна люблю Віктара Сяргеевіча з часоў першых пастановак спектакля «Арт», — але разумею, што гэта толькі кропля ў моры акцёрскіх знаходак і вобразаў Манаева... Сёння акцёр, чыё імя ўжо больш за 35 гадоў звязана з Купалаўскім тэатрам, адзначае 60-годдзе.

— А ў вас ёсць любімая роля Манаева? — цікаўлюся ў мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалая Пінігіна, з якім акцёр цесна працуе ўжо больш як 30 гадоў.

— Так адразу цяжка адказаць. Мы працуем разам з 1985 года і зрабілі, як аднойчы падлічыў Віктар, каля 20 спектакляў, і ён настолькі арганічны ва ўсіх ролях — ён жа вядучы артыст тэатра, без перабольшання геніяльны, — кажа рэжысёр, які, дарэчы, адзначае дзень нараджэння з розніцай у адзін дзень з Манаевым. — Магу прыгадаць спектакль, які, на жаль, мала ішоў, — «Касцюмер» Харвуда. Мы паставілі яго ў 1997 годзе, і там сыграў сваю апошнюю ролю Мікалай Яроменка, потым Валянцін Белахвосцік, але абодва яны пайшлі з жыцця, і спектакль хутка знік з рэпертуару. Аднак вось там, на мой погляд, была выдатная роля ў Віктара Манаева, бо ён сыграў чалавека тэатра: касцюмера пры вялікім артысце сэры Джоне, які быў настолькі адданы тэатру, што памёр проста падчас спектакля следам за сваім кумірам. Па сутнасці, Манаеў сыграў самога сябе, чалавека, для якога тэатр — справа ўсяго жыцця... Аднак, калі па шчырасці, то можна назваць у якасці найлюбімейшых сумесных работ і «Тутэйшых», і «Пінскую шляхту», і «Рэвізора», і «Арт», і дзясяткі іншых спектакляў, усе я
проста не прыгадаю. І гэта ўсё будзе праўдай, бо ён мой любімы артыст з усяго гэтага пакалення, а ўвогуле і адзін з самых моцных артыстаў у Беларусі.

Сцэна са спектакля «Рэвізор». Фота: kupalauskі.by

— І што вы пажадаеце любімаму артысту ў прыгожую круглую дату?

— Здароўя, як заўжды, добрага настрою, добрых людзей у блізкім акружэнні. Але ён настолькі гарманічны чалавек, які да ўсяго падыходзіць і з розумам, і з тонкім гумарам, што мне здаецца, у яго ўсё і так добра. Ён заслужыў самых цёплых слоў, і гэта не толькі маё меркаванне, а меркаванне гледачоў, якія спецыяльна ходзяць у Купалаўскі «на Манаева», — і я рады, што гэта працягваецца шмат гадоў.

Што тут дадаць? Хіба толькі тое, што «звяздоўцы» з глыбокай павагай і ўдзячнасцю далучаюцца да віншаванняў і зычаць Віктару Манаеву моцнага здароўя, асабістага і творчага даўгалецця і новых яркіх роляў! З юбілеем!

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Чалавек тэатра

Тэгі:
  • Купалаўскі тэатр [4]
  • Віктар МАНАЕЎ [5]
Падзяліцца:
  • [6]
  • [7]
  • [8]
  • [9]
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2019 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function (d, w, c) { (w[c] = w[c] || []).push(function() { try { w.yaCounter37842935 = new Ya.Metrika({ id:37842935, clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true }); } catch(e) { } }); var n = d.getElementsByTagName("script")[0], s = d.createElement("script"), f = function () { n.parentNode.insertBefore(s, n); }; s.type = "text/javascript"; s.async = true; s.src = "https://mc.yandex.ru/metrika/watch.js"; if (w.opera == "[object Opera]") { d.addEventListener("DOMContentLoaded", f, false); } else { f(); } })(document, window, "yandex_metrika_callbacks");
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] http://zviazda.by/be/kultura
[3] http://zviazda.by/be/teatr
[4] http://zviazda.by/be/tags/kupalauski-teatr
[5] http://zviazda.by/be/tags/viktar-manaeu
[6] http://twitter.com/share?url=http://zviazda.by/be/news/20180806/1533569610-adnamu-z-samyh-vyadomyh-belaruskih-akcyorau-viktaru-manaevu-60&text=Аднаму з самых вядомых беларускіх акцёраў Віктару Манаеву — 60
[7] http://vkontakte.ru/share.php?url=http://zviazda.by/be/news/20180806/1533569610-adnamu-z-samyh-vyadomyh-belaruskih-akcyorau-viktaru-manaevu-60
[8] http://www.facebook.com/sharer.php?u=http://zviazda.by/be/news/20180806/1533569610-adnamu-z-samyh-vyadomyh-belaruskih-akcyorau-viktaru-manaevu-60&t=Аднаму з самых вядомых беларускіх акцёраў Віктару Манаеву — 60&src=sp
[9] https://plusone.google.com/_/+1/confirm?hl=ru&url=http://zviazda.by/be/news/20180806/1533569610-adnamu-z-samyh-vyadomyh-belaruskih-akcyorau-viktaru-manaevu-60