На працягу васямнаццаці гадоў, а менавіта з 2000-га і па сёння, Аляксей Семяняка вядзе назіранні за вясковымі бусламі. Калі настаўнік біялогіі і геаграфіі прыехаў у вёску Стахава Столінскага раёна жыць і працаваць, адразу ж стаў улічваць гнёзды, папаўненне ў бусліных сем'ях, запісваць цікавыя факты экалогіі і эталогіі, прылёты і адлёты птушак. Вёў дзённікі. Такіх грунтоўных назіранняў у адным населеным пункце, якія робіць гэты грамадскі арнітолаг, у краіне, бадай, ніхто ніколі не рабіў.
Паводле даследаванняў Аляксея, пік колькасці стахаўскіх буслоў назіраўся ў 2005 годзе: 34 жылыя гнязды. А вось сёлетні сезон ён называе не самым паспяховым у плане буслінай дэмаграфіі: у дваццаці пяці гнёздах вывелася толькі восемдзесят шэсць буслянят. Свае назіранні і дзённікі стахаўскі арнітолаг перадае ў Брэст, у Палескі аграрна-экалагічны інстытут Акадэміі навук.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya