Як паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, аварыя на 272-м кіламетры дарогі Брэст — Мінск — граніца Расіі паблізу вёскі Залужжа Стаўбцоўскага раёна адбылася прыблізна ў 23.20. Мінчанін за рулём Nіssan Almera збіў 39-гадовую жыхарку раёна, якая знаходзілася на праезнай частцы. Пасля чаго на пешахода здзейсніў наезд Renault Megane. У выніку дарожна-транспартнага здарэння жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.
Па інфармацыі ДАІ, участак праезнай часткі не асвятляўся, пешаход святлоадбівальнымі элементамі пазначана не была.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz