3 жніўня ў Навагрудскую цэнтральную раённую бальніцу ў цяжкім стане экстранна шпіталізавалі 80-гадовую старую з вёскі Антонаўшчына. Яна апякла 30 % цела.
Па звестках прэс-службы МНС, бабуля спальвала смецце на сваім прысядзібным участку, які знаходзіцца каля поля. У нейкі момант яна недагледзела за агнём, і ён перакінуўся на пажніўныя рэшткі. Пенсіянерка пачала тушыць полымя, але знепрытомнела і звалілася ў агонь.
Ратавальнікі нагадваюць правілы паводзінаў у падобных сітуацыях. Калі гарыць трава, варта ацаніць сітуацыю і магчымую рызыку і набраць нумар 101. А пакуль прыедзе экіпаж МНС, можна пачаць тушыць агонь самому, збіваючы яго галінамі і заліваючы вадой.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni