Паводле звестак расійскага «Федэральнага агенцтва навінаў», цялесныя пашкоджанні акцёру нанеслі прыезджыя з Беларусі.
Выканаўца ролі марсельскага таксіста Даніэля Маралеса ў першых чатырох частках вядомай франшызы «Таксі» Самі Насеры разам з братам Бібі, таксама акцёрам, ужо каля года жыве ў Расіі і плануе здымаць тут фільм паводле сцэнарыя брата.
У непрыемную сітуацыю Насеры трапіў у ноч на 5 жніўня ў маскоўскім караоке-бары Voіce. Прычынай канфлікту паміж «таксістам» берберскага паходжання і беларусамі сведкі называюць занадта шумныя паводзіны французскай
кампаніі. Іншыя наведвальнікі зрабілі ім заўвагу, а неўзабаве ўзаемныя знявагі перайшлі ў бойку. Але існуе і другая версія здарэння — нібыта Насеры не падзяліў мікрафон караоке-бара з іншым ахвотным паспяваць.
У выніку Насеры вымушаны быў звярнуцца ў НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага, дзе ў яго дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму. Зрэшты, праз некалькі гадзін 57-гадовы акцёр вярнуўся са шпіталя дадому. Маскоўская паліцыя высвятляе абставіны інцыдэнту.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni