Грамадскасць Навагрудка выступіла з ініцыятывай добраўпарадкавання тэрыторыі крыніцы, размешчанай у самым цэнтры горада, у ваколіцах Замкавай гары.
Раённыя арганізацыі БРСМ і «Белай Русі» арганізавалі з гэтай нагоды працоўную акцыю. Актыў грамадскіх аб'яднанняў правёў абкошванне пустазелля навокал, ачысціў саму крыніцу ад камення і галінак. Дзякуючы сумесным намаганням яна набыла новы дагледжаны выгляд. Цяпер жыхарам і гасцям горада будзе зручна набраць вады ў гэтым прыгожым куточку.
— Нашы продкі заўсёды старанна аберагалі крыніцы. Людзі сачылі, каб у ваду не трапляла смецце, упрыгожвалі месцы вакол іх. На жаль, сучаснае жыццё, цэнтральнае водазабеспячэнне прывялі да таго, што некаторыя крыніцы сталі закінутымі і незапатрабаванымі. Апошнім часам для нас жыццёва важнай праблемай з'яўляецца вяртанне да вытокаў, адраджэнне беражлівага стаўлення да розных прыродных аб'ектаў, — кажа першы сакратар Навагрудскай раённай арганізацыі БРСМ Вольга Шнігір. — У тым ліку і крыніцы неабходныя ўсім нам, каб памятаць продкаў, паважаць традыцыі народа, сваёй малой радзімы. Да таго ж яны свайго кшталту паказчык экалагічнага стану таго месца, у якім знаходзяцца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/skarbonka-dobryh-sprau