Белтэлерадыёкампанія здымае відэавізітоўкі для ўсіх дзесяці фіналістаў нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2018».
Паводле слоў рэжысёра візітных картак Яны Шаблыкі, у кожным роліку адбываецца пэўная цікавая гісторыя, якая абавязкова завяршаецца феерверкам з канфеці. «У кадры нашы фіналісты па-сапраўднаму запальваюць, у поўнай адпаведнасці са слоганам конкурсу акунаюцца ў казку, весяляцца і танцуюць», — дадала рэжысёр.
Нагадаем, фінальны гала-канцэрт пройдзе 31 жніўня ў прамым эфіры, а вось сюжэты пра юных артыстаў можна будзе ўбачыць напярэдадні ў эфіры праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!».
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2018