Усіх запрашаюць на свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой», якое адбудзецца ў райцэнтры 25 жніўня.
Мерапрыемства пройдзе на галоўнай плошчы горада — Леніна. Апоўдні акрамя канцэртнай праграмы ўсе прысутныя змогуць пачаставацца смакатой падчас прома-акцый ад мясцовых прадпрыемстваў на пляцоўках «Вясёлы мельнік», «Сырная даліна», «Квас для Вас».
На працягу дня будуць працаваць «Рамесніцкі праспект», падворкі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці, выстаўкі-дэгустацыі, майстар-класы, сваю прадукцыю прапануе Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.
Завершыцца свята канцэртам гурта Sіngіng ROСK і вулічнай дыскатэкай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak