Прадстаўніцтва Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» — установа «Брэсцкі трансгранічны інфацэнтр» запланавала правядзенне на тэрыторыі Беларусі мерапрыемстваў пад назвай «Мелодыі прыгранічча».
Сярод іх канцэрт сучаснай музыкі, які 11 жніўня пройдзе ў амфітэатры парку культуры і адпачынку Маладзечна. У ім прымуць удзел Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» і рок-група «J:МОРС». Уваход на канцэрт свабодны.
Сёлета спаўняецца пятнаццаць гадоў з дня рэалізацыі Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва. Праграма ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2017 года і дзейнічае ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцях. У яе межах ажыццяўляецца шэраг праектаў, накіраваных на развіццё прыгранічных тэрыторый Беларусі, Польшчы і Украіны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/muzyka
[3] https://zviazda.by/be/tags/maladzechna
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzyka