Вядомае выданне з ліпеня 2018 года ўваходзіць ў склад Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”
Тыя, хто наведвае звяздоўскі партал у інтэрнэце, маглі заўважыць, што там з’явіўся і лагатып часопіса “Беларусь. Belarus”. З 2004 года ён быў у складзе медыяхолдынга “СБ. Беларусь сегодня”, а ў новай рэдакцыйна-выдавецкай структуры – з ліпеня 2018-га.
Нагадаем, што напрыканцы мінулага – пачатку гэтага стагоддзя часопіс “Беларусь” выходзіў як на беларускай мове, так і ў рускамоўным варыянце. Прыкладна тады ж узнікла і асобнае выданне “Belarus” на англійскай мове. З часам тыя праекты атрымалі далейшае развіццё. Часопіс прайшоў перарэгістрацыю пад назвай “Беларусь. Belarus” і пачаў выдавацца як на беларускай мове, так і ў іншамоўных версіях: англійскай, польскай, іспанскай, нямецкай. У 2017-м з’явілася і кітайская. З ліпеня 2018 года часопіс “Беларусь. Belarus” выходзіў на трох мовах – беларускай, англійскай і кітайскай. У Кітаі, як дарэчы, і ў іншых краінах на яго можна было падпісвацца.
І апошняе на гэты час. Літаральна з 2022 года часопіс “Беларусь. Belarus” выдаецца пераважна ў англамоўнай версіі. Хаця частка матэрыялаў у ім па-ранейшаму друкуецца на кітайскай і беларускай мовах. З ліпеня гэтага года ў часопісе прысутнічае беларускамоўны тэматычны дадатак – “Голас Радзімы”, які зарыентаваны на чытацкую аўдыторыю суайчыннікаў за мяжой.
P.S. Арыгінальная версія нумаров часопіса“Беларусь. Belarus” даступна ў ПДФ-фармаце [1]. Асобныя матэрыялы размяшчаюцца на галоўнай старонцы сайта на рускай і беларускай мовах.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/archive/edition/47916