Напярэдадні Міжнароднага дня моладзі, які адзначаецца 12 жніўня, у сталічным Парку экстрэмальных відаў спорту адбылася сустрэча лідара БРСМ, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Дзмітрыя ВАРАНЮКА з прадстаўнікамі маладзёжных субкультур сталіцы.
У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай федэрацыі скейтбордзінга, Маладзёжнай федэрацыі варкаута, школ ролерспорту, велатрыяла, ВМХ, стрытбола, футбольнага фрыстайла, паркура, брэйк-данса, аўтааматары неабмежаванага гукавога ціску і іншыя. Галоўнай тэмай стала супрацоўніцтва з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.
Падчас сустрэчы прадстаўнікі маладзёжных субкультур правялі майстар-класы, а завяршылася мерапрыемства таварыскім матчам па міні-футболу паміж маладзёжнымі зборнымі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport