Вынікі прыёмнай кампаніі падвялі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Усяго на першы курс для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені было залічана 197 чалавек:: з іх на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту 100 чалавек і 97 — на платнай аснове. Сярод абітурыентаў, будучых першакурснікаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў, 73% маюць сумарны бал ад 300 і вышэй.
Па інфармацыі прэс-службы акадэміі, прахадны бал на бюджэтнай форме навучання на спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і права” быў 343 (у 2017 годзе — 338), “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка” — 336 (у 2017 годзе —291), “кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі” — 341 (у 2017 годзе — 310). На платнай форме навучання на спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і права” — 282 бала (у 2017 годзе — 292), “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка” — 263 бала (у 2017 годзе — 168), “кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі” — 239 балаў (у 2017 годзе — 196).
Сярод залічаных у Інстытут кіраўніцкіх кадраў 67 чалавек (34% ад агульнай колькасці) узнагароджаны залатым ці сярэбраным медалём пасля заканчэння навучальнай установы. Уключаны ў банк адоранай моладзі два чалавекі (1%). Выпускнікоў ліцэяў і гімназій — 100 чалавек (51% залічаных). Уладальнікаў стабальных сертыфікатаў ЦТ — трое.
З агульнай колькасці залічаных 21 працэнт мінчан, а 79 працэнтаў — іншагароднія абітурыенты. Дзяўчат сярод будучых першакурснікаў 72 працэнта, юнакоў адпаведна толькі 28 працэнтаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/akademiya-kiravannya