Рух па мосце, які прасеў на МКАД у раёне Лошыцы, плануецца закрыць у абодвух напрамках, паведаміў галоўны інжынер ГП "Гардарбуд" Ігар Андрэйчык.
Аб схеме аб'езду ўчастка грамадзян праінфармуе Дзяржаўтаінспекцыя. "Першапачаткова меркавалася, што мост зачыніцца з 11 жніўня, але інфармацыя яшчэ ўдакладняецца. Канчатковае рашэнне пра час пачатку работ не прынята", - адзначыў Ігар Андрэйчык.
Аварыйны пуцеправод закрыюць да 7 лістапада, хоць раней паведамлялася [1] аб 1 кастрычніка. "Дадатковае абследаванне паказала неабходнасць мяняць усе 28 бэлек, што павялічвае тэрміны рамонту", - паведаміў галоўны інжынер "Гардарбуда".
Будаўнікі ўжо вядуць разбор участка. Прычына здарэння - дэфект аднаго з перакрыццяў.
Як паведамлялася, пуцеправод узведзены ў 1985 годзе, апошняя рэканструкцыя праводзілася 17 гадоў таму. Пакуль перакрыты толькі адзін напрамак, па знешнім кальцы рух ажыццяўляецца без абмежаванняў. Распрацавана схему праезду на развязцы Ігуменскага тракту, вуліцы Бабушкіна і МКАД. З 6 жніўня рух праз з'езды і пад аварыйным мостам закрыты, праехаць можна па вуліцах Янкі Лучыны і Чыжэўскіх.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180802/1533210208-most-na-mkad-yaki-praseu-adramantuyuc-da-1-kastrychnika
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/most
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk