Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі праведзенай рэканструкцыі Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з жыхарамі горада.
"Пабудавалі палац, інакш не скажаш. Найвышэйшыя тэхналогіі, цудоўная бальніца", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такія цэнтры створаны ў кожнай вобласці, і першапачаткова быў прапанаваны праект па будаўніцтве гэтай бальніцы за горадам. Аднак Прэзідэнт даручыў рэканструяваць і расшырыць гэты комплекс менавіта ў самім абласным цэнтры. "Сёння атрымаўся цудоўны квартал з унутраным садком", - сказаў ён.
"Не шкада. Гэта для нашых дзяцей. Што яны там твораць... (у плане высокага ўзроўню медыцынскага абслугоўвання. - Заўвага БЕЛТА), і гэта ж не ў Мінску ў цэнтры "Маці і дзіця", а ў абласным цэнтры", - падкрэсліў беларускі лідар.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel