Тут праходзіць сусветны філасофскі кангрэс.
XXIV Сусветны філасофскі кангрэс (CФК) пройдзе ў кітайскай сталіцы 13-20 жніўня, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Дадзенае мерапрыемства, якое праводзіцца раз у пяць гадоў, упершыню пройдзе ў Кітаі. У гэтым годзе кангрэс арганізаваны Міжнароднай федэрацыяй філасофскіх таварыстваў і Пекінскім універсітэтам.
Кітайскі аргкамітэт СФК 2018 адзначыў, што для ўдзелу ў кангрэсе запрошаны філосафы і навукоўцы з 121 краіны і рэгіёну. На ім яны падзеляцца апошнімі дасягненнямі ў галіне філасофіі, якія базуюцца на розных культурах і традыцыях.
Яны таксама возьмуць удзел у дыялогах па асноўных праблемах, якія стаяць перад развіццём глабальнай цывілізацыі, і выклікам, з якімі чалавецтва сутыкнецца ў будучыні. У ходзе кангрэса, тэма якога заяўлена як "Вучыцца быць чалавекам", запланаваны пленарныя пасяджэнні, сімпозіумы, і лекцыі.
Міжнародная федэрацыя філасофскіх таварыстваў, заснаваная ў 1948 годзе, з'яўляецца няўрадавай арганізацыяй па філасофіі. Першы СФК адбыўся ў 1900 годзе ў Парыжы і стаў адной з найбуйнейшых філасофскіх падзей у свеце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya