Улады змагаюцца з ухіленнем ад выплаты падаткаў у кіна-і тэлеіндустрыі.
Кітай робіць больш жорсткімі правілы, якія рэгулююць кіна- і тэлеіндустрыі, каб ліквідаваць такія праблемы, як падробленыя кантракты, што выкарыстоўваюцца для ўхілення ад выплаты падаткаў, і празмерна завышаныя ганарары, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Згодна з цыркулярам, апублікаваным сумесна некалькімі ведамствамі, уключаючы Аддзел прапаганды ЦК КПК і Дзяржаўнае падатковае ўпраўленне, названыя праблемы вядуць да росту кошту вытворчасці фільмаў і тэлевізійных праграм. Улады павінны будуць узмацніць нагляд за дамовамі аб заработнай плаце выканаўцаў і ўзмоцніць пакаранне за ўхіленне ад выплаты падаткаў, гаворыцца ў дакуменце. У ім падкрэсліваецца, што сумы ганарараў акцёраў і гасцей, якія ўдзельнічаюць у тэлевізійных шоў, павінны быць абмежаваныя.
Згодна з дзеючымі правіламі, сума заработнай платы для акцёраў і гасцей тэлешоў не павінна перавышаць 40 працэнтаў ад агульнай сумы расходаў, а галоўныя зоркі не павінны атрымліваць больш за 70 працэнтаў ад агульнай сумы выплат акцёрскаму складу. У цыркуляры таксама гаворыцца аб забароне інвеставання дзяржсродкаў у індустрыю забаў, вытворчасць камерцыйных фільмаў, тэлесерыялаў і інтэрнэт-шоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya