Адзіныя дні зніжак у сталіцы напярэдадні школьнага сезону пройдуць 25 і 26 жніўня. Пра гэта распавяла галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Святлана Шыцікава, піша minsknews.by [1].
- Акрамя рэгулярных дзён зніжак, якія ладзіць штомесяц наш гандаль, у жніўні пройдуць і адзіныя дні зніжак. Да гэтай акцыі далучылася вялікая колькасць крам, - удакладніла Шыцікава, - бацькі змогуць зэканоміць на камплектах адзення для школьнікаў ад 35 да 220 рублёў.
Таксама па традыцыі сёння ля Палаца спорту пройдзе агульнагарадскі кірмаш "Час у школу".
- Акрамя адзення, абутку, галантарэі там будуць прадстаўлены развіваючыя гульні, метадычная і навучальная літаратура, кнігі для пазакласнага чытання і іншыя тавары, - дадала спецыяліст. - У кірмашы прымуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў. Зніжкі на асобныя віды тавараў складуць да 50%. Будзе арганізаваны прыём заявак на бясплатны падгон адзення, пройдуць дэманстрацыі адзення і абутку.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/edinyie-dni-skidok-v-preddverii-shkolnogo-sezona-provedut-25-i-26-avgusta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/znizhki
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkolny-bazar
[5] https://zviazda.by/be/tags/adziny-dzen-znizhak