У выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” выйшаў зборнік ”Подых усходняга схілу” класіка кітайскай літаратуры Су Шы, чые творы ўпершыню ў Беларусі выходзяць асобнай кнігай.
Су Шы – паэт XI стагоддзя, аднак і сёння яго вершы прыцягваюць увагу тых, хто любіць вобразнае слова, напоўненае глыбокім сэнсам і філасофіяй. Пераклады на беларускую мову зрабілі Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Вераніка Жукавец, Навум Гальпяровіч, Алесь Емяльянаў-Шыловіч.
Прэзентацыя сборніка адбудзецца падчас удзелу дэлегацыі беларускіх кнігавыдаўцоў у Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы Bеіjіng Іntеrnаtіоnаl Bооk Fаіr (BІBF 2018), які пройдзе с 22 па 26 жніўня.
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністерства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
mininform.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://www.mininform.gov.by/ru/news-ru/view/zbornik-kitajskaj-paezii-u-perakladze-na-belaruskuju-movu-prezentujuts-u-pekine-1985/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[3] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/pekin
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi