Міжнароднае радыё "Беларусь" сумесна з фондам "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" працягвае прыём заявак на конкурс творчых фотаработ "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням".
На конкурс паступіла ўжо каля васьмідзесяці арыгінальных сэлфі з розных краін свету. Заяўкі працягваюць паступаць.
Беларусы таксама падключыліся да акцыі - і дарослыя, і дзеці, якія вядуць актыўны лад жыцця, вітаюць гасцей маштабнага спартыўнага форуму, які адбудзецца.
Сэлфі з Індыі, Кітая, ЗША, Германіі, Пакістана, Фінляндыі, Украіны, Расіі, Алжыра, Нігерыі, В'етнама і Таджыкістана размешчаны на тэматычнай старонцы на сайце радыё "Беларусь".
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 25 кастрычніка 2018 года зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым спосабам хэштэг #MINSK2019 і даслаць фота на электронную пошту: minskgames2019@gmail.com альбо прымацаваць яго да заяўкі на сайце радыё "Беларусь".
Лепшыя матэрыялы будуць размешчаны на сайце radiobelarus.by [1] у раздзеле конкурсу, а прамежкавыя вынікі будуць падводзіцца ў выпусках праграмы "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням" у эфіры міжнароднага радыё.
Пераможцам конкурсу будуць уручаны падарункі - дыпломы ад Белтэлерадыёкампаніі, камплекты запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўная экіпіроўка нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.
mininform.gov.by [2]
Спасылкі
[1] http://radiobelarus.by/
[2] http://www.mininform.gov.by/ru/news-ru/view/fotokonkurs-moj-privet-ii-evropejskim-igram-1984/
[3] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotakonkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi