У Міністэрстве інфармацыі працягваецца прыём заявак на рэспубліканскі творчы конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі "Жніво - 2018: І хлебам адзіныя".
Арганізатар Конкурсу - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя мэты конкурсу - рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці аграрнага комплексу краіны, фарміраванне павагі да чалавека працы, паказ яркіх дасягненняў у ходзе ўборачнай кампаніі - 2018, садзейнічанне выхаванню працавітасці ў моладзі на станоўчым прыкладзе лепшых сямейных экіпажаў, працоўных калектываў.
На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку або якія выйшлі ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на інтэрнэт-сайтах, у перыяд уборкі 2018 года. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 1 кастрычніка 2018 г.
mininform.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://www.mininform.gov.by/ru/news-ru/view/prodolzhaetsja-priem-zajavok-na-konkurs-zhatva-2018-i-xlebom-ediny-1964/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-infarmacyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2018