Дні Грузіі ў Беларусі пройдуць з 31 жніўня па 2 верасня. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Кварацхелія.
Паводле яго слоў, 31 жніўня ў Мінску пройдзе паказ грузінскіх фільмаў у кінатэатры "Масква". У гэты ж дзень адкрыецца выстава грузінскіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі. Арганізуюць і экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю незалежнасці Грузіі.
У Верхнім горадзе 1 верасня разгорнецца маштабнае свята грузінскай культуры "Тбілісоба", якое будзе доўжыцца з 12:00 да 24:00. Будуць арганізаваны турыстычны кірмаш, інтэрактыўныя пляцоўкі, фуд-корт.
Завершацца Дні Грузіі ў Беларусі 2 верасня вялікім канцэртам ансамбля песні і танца "Эрысіёні" ў Палацы Рэспублікі.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/dni-gruzii-v-belarusi-proydut-s-31-avgusta-po-2-sentyabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[4] https://zviazda.by/be/tags/tancy
[5] https://zviazda.by/be/tags/pesni
[6] https://zviazda.by/be/tags/dni-gruzii