У сталічную міліцыю звярнуўся дырэктар адной з крам з просьбай устанавіць асобу, якая здзейсніла крадзеж пінжака коштам каля двух тысяч рублёў.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што зладзюжкам, які скраў пінжак, а таксама жаночыя штаны, быў раней неаднаразова судзімы за аналагічныя ўчынкі 33-гадовы жыхар сталіцы. Агульная сума ўрону ад апошніх крадзяжоў склала 2,3 тысячы рублёў. Вядома, што скрадзены пінжак мужчына прадаў на адным з гарадскіх рынкаў. Заведзена крымінальная справа. Па інфармацыі Цэнтральнага РУУС г. Мінска, затрыманы можа быць пакараны папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або арыштам на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zlachynstva